Узнікае натуральнае пытанне з нагоды месца правядзення МедыяБарКэмпа: чаму ў Літве і ці можна правесці БарКэмп у Беларусі? Пры абранні месца правядзення мы кіраваліся некалькімі чыннікамі.
Візы + рэгістрацыя. Для ўезду ў Беларусь замежнікам патрэбна не толькі віза і медыцынская страхоўка, яшчэ можа запатрабавацца рэгістрацыя, а зарэгістравацца можна далёка не ўсюды і пасля неабходна пражываць па гэтым адрасе. Гэта лішнія праблемы, якіх хацелася б пазбегнуць. У арганізатараў ёсць магчымасць візавай падтрымкі пры атрыманні літоўскай візы.
Wi-Fi. Разумею,што гэта падаецца смешным сёння. Але ў Беларусі Wi-Fi - гэта іміджавы праект манапаліста на рынку правайдэрскіх паслугаў. Займець бесправадное Сеціва для адчыненай бясплатнай для ўдзелу не-канферэнцыі вельмі праблематычна. Пляцоўка. Калі вы хоць раз нешта арганізоўвалі ў Беларусі, то павінны былі сутыкнуцца з тым, што ў афіцыйна арэндаваным памяшканні «раптам» і «нечакана» ў дзень адкрыцця мерапрыемства пачынаецца рамонт або адключаецца святло ці здараецца ілжывае тэлефанаванне тэрарыста... Ну шмат дробных "поскудзяў", якія здольныя сапсаваць любое мерапрыемства. Мы не спрабуем арганізаваць БарКэмп толькі для беларусаў. Наадварот, гэта спроба прыцягнуць зацікаўленых людзей да праблем развіцця новых медыя і медыяактывізму ў рэгіёне.
|
|
|
Добавить комментарий
|