БарКэмп - гэта ўнікальны папулярны фармат правядзення незабыўных мерапрыемстваў. Пераклад правіл Баркэмпа на беларускую мову чытайце далей.
1. Вы распавядаеце пра Баркэмп усім, хто гатовы Вас выслухаць.
2. Вы пішыце пра БарКэмп у сваім блогу. 3. Калі мяркуеце, што ў Вас хопіць адвагі выступіць, Вам неабходна занесці сваё імя і тэму ў спіс прэзентацый. 4. Толькі тры словы пра сябе. 5. Як мага больш прэзентацый за адведзены час. 6. Ніякіх афіцыйных дакладаў, ніякіх разявак і турыстаў. Арганізатары не-канферэнцыі - самі ўдзельнікі! 7. Вашая прэзентацыя будзе доўжыцца столькі часу, колькі неабходна. Або датуль, пакуль Вас не перапыніць наступны паводле спісу выступоўца. 8. Калі Вы ўпершыню ўдзельнічаеце ў БарКэмпе, Вам НЕАБХОДНА выступіць. Ну добра, добра, гэта неабавязкова. Але хяцяб паспрабуйце знайсці кагосьці, з кім Вы маглі б выступіць разам. На скрайні выпадак - проста займіце актыўную пазіцыю і задавайце шмат пытанняў.
|