Главная arrow Translations arrow Беларускi arrow Што такое МедыяБарКэмп?
Што такое МедыяБарКэмп?

МедыяБарКэмп - гэта ўнікальная міжнародная «не-канферэнцыя» па пытаннях новых медыя і медыя актывізму. На не-канферэнцыі будуць прысутнічаць каля 200 медыя-актывістаў, адмыслоўцаў з розных кірункаў IT-сферы, з Беларусі, краін Балтыі і СНД.

Зараз растлумачым усё па чарзе...

Чаму МедыяБарКэмп?

Мяркуецца, што адмысловая ўвага будзе нададзеная розным медыяпраектам, якія прэзентуюць пункт гледжання нейкай групы. Не тэлеканалам або радыёстанцыям, а людзям, якія робяць відэаролікі пра тое, чым яны самі або іх сябры займаюцца, вядуць блог аб тым, што думаюць (важна! не проста графаманскі блог, а блог + наяўнасць развітога мыслення), запісваюць падкасты з сябрамі, рыхтуюць фотарэпартажы пра тое, што іх атачае. Гэта значыць усе тыя, у каго ўжо ёсць навык працы з сучаснымі медыятэхналогіямі.
Правілы МедыяБарКэмпа маюць на ўвазе, што ўсе, хто ўдзельнічае у ім, пачуваецца так жа вольна, як і ў прыстойным бары, і пры гэтым абсалютна вольны ў перасоўванні, як падчас пікніка на прыродзе.

Чаму «не-канферэнцыя»?

Таму, што на традыцыйных канферэнцыях ёсць доўгія і ўсыпляльныя пленарныя даклады, ёсць запрошаныя зоркі і проста слухачы-гледачы. «Не-канферэнцыя» мае на ўвазе адсутнасць такога выразнага падзелу на тых , хто выступае і тых, хто прыйшоў паслухаць. Калі ёсць жаданне ўдзельнічаць, то трэба рэгістравацца, рыхтаваць прэзентацыю, зрабіць анонс і спасылку на МедыяБарКэмп у сваім блогу або на сваім медыяпраекце. Быць актыўным. Не чакаць, калі скажуць нешта зрабіць, а прапаноўваць і рабіць.

Чаму новыя медыя і медыяактывізм?

Таму, што новыя медыя сёння - гэта новы асяродак існавання культуры. Але не той, якая пыліцца на паліцах у музеях, а культуры, якая ствараецца сёння намі. Наш асяродак, нашы штодзённыя дзеянні - гэта таксама культура. Толькі іншая, якая ў значнай ступені існуе дзякуючы медыя прасторы. І тут адмысловая роля адводзіцца новым медыя (http://en.wikipedia.org/wiki/New_media), а таксама тактычным медыя (http://www.balsas.cc/category/vms/). Сёння здымаць відэа, апрацоўваць фатаграфіі на камп'ютэры стала наколькі проста, што гэта ўжо не з'яўляецца абавязкам адмыслова навучанай «касты» журналістаў. Кожны з нас можа быць сам-сабе тэлеканал, радыёстанцыя, газета - ды ўсё што заўгодна. Тактычныя медыя - гэта сур'ёзна. У Галандыі ўжо адбылося чатыры фэсты тактычных медыя "Next 5 Minutes" (http://www.next5minutes.org/).

Чаму міжнародная?

Таму, што няма абмежаванняў паводле грамадзянства, для таго, каб стаць удзельнікам або ўдзельніцай. Вядома, мы мяркуем, што вялікая частка ўдзельнікаў будзе з Беларусі і Літвы, але падаваць заяўкі і ўдзельнічаць могуць усе жадаючыя, незалежна ад колеру пашпарта, пола, расы, рэлігійнай прыналежнасці і іншых адрозненняў.

Навошта праводзіцца МедыяБарКэмп?

Асноўная мэта мерапрыемства - стымуляваць развіццё новых медыяпраектаў у Беларусі, наладзіць узаемадзеянне ўжо існуючых праектаў і ўсталяваць новыя кантакты сярод медыя-актывістаў.


   
Получить ссылку на эту статью
Напечатать
Отправить по электронной почте

Users' Comments  
 


Добавить комментарий
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.

Нет комментариев



mXcomment 1.0.6 © 2007-2010 - visualclinic.fr
License Creative Commons - Some rights reserved
« Пред.   След. »

Другие сайты, которые могут быть вам интересны, хотя они и не имеют прямого отношения к МедиаБарКэмпу:

Информационная поддержка  

electroname.com

balsas.cc  

BYBANNER

CafeBabel

 ru.delfi.lt

BYjournal.com

 b2g.lt

  a-plus radio 

Допинг

Войти в Беларусь - навстречу силиконовой долине

 

 

Последние комментарии

On-Line трансляция...
А ведь можно и попробовать :)
05/06/08 00:15 Подробнее...

Все о логистике для...
так все хорошо. отправьте...
28/05/08 17:24 Подробнее...

Все о логистике для...
A kak nasciot litovcev? :)
28/05/08 16:35 Подробнее...

Назначено время «Ч»
от Вильнюса - этот кэмпинг...
28/05/08 13:56 Подробнее...

Назначено время «Ч»
было замечательно узнать...
28/05/08 11:44 Подробнее...

Проф рассылка объявлений на доски
 
Нашли орфографическую ошибку в тексте? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl + Enter. Спасибо за помощь
  

Экспорт новостей

Регистрация 

Для участия в МедиаБарКэмпе надо зарегистрироваться. Процедура регистрации не занимает много времени, но сильно упрощает жизнь, ускоряет получение литовской визы, приносит счастье. Собираетесь участвовать? Регистрируйтесь!

Виза в Литву

МедиаБарКэмп будет проходить в Литве, а для въезда в Литву необходима виза. Вопросы и сложности связанные с получением визы и возможностью визовой поддержки рассматриваются в этом разделе.

Подробнее...

Презентации

Участие в МедиаБарКэмпе означает презентацию собственных медиа-проектов, активное обсуждение увиденного и услышанного, конструктивные споры и дружеские советы. 

Подробнее...