Заўсёды можна знайсці некалькі галоўных пытанняў, адказы на якія тлумачаць практычна ўсё. Тут сабраныя найболей значныя на наш погляд. Калі вы не знайшлі адказ на сваё пытанне, то напішыце нам.
1. Хто арганізуе МедыяБарКэмп?
Арганізатарамі МедыяБарКэмпа з'яўляюцца Беларуская партыя «Зялёныя» i Swedish International Liberal Centre (SILC), пры вiзавай падтрымцы Eastern Europe Studies Centre (EESC).
2. Калі і дзе будзе праходзіць МедыяБарКэмп?
МедыяБарКэмп будзе праходзіць у Літве з 6 па 8 чэрвеня 2008 года. Пэўнае месца правядзення пакуль не вызначанае. Дакладнае месца правядзення і спосабы праезду мы паведамім дадаткова, вядома, зарэгістраваным удзельнікам.
3. Колькі каштуе ўдзел у МедыяБарКэмпе?
Ніколькі, удзел бясплатны. МедыяБарКэмп - гэтае некамерцыйнае мерапрыемства. Ніхто з арганізатараў не ставіць сваёй мэтай атрыманне прыбытку.
4. Як патрапіць у лік удзельнікаў?
Ёсць толькі адзін спосаб - трэба зарэгістравацца .
5. Калі апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел?
Deadline для падачы заявак на ўдзел у МедыяБарКэмпе, у першую чаргу звязаны з атрыманнем літоўскай візы. Калі вам для ўезду ў Літву патрэбна віза, то мы павінны атрымаць вашую заяўку да 28 красавіка 2008 года. Г. зн. зарэгістравацца і прыняць удзел вы зможаце і пасля 28 красавіка, але мы будзем не ў стане дапамагчы вам з афармленнем візы.
Татальны Deadline для рэгістрацыі новых удзельнікаў - 31 траўня 2008 года.