Правілы БарКэмпа
БарКэмп – гэта ўнікальны папулярны фармат правядзення незабыўных мерапрыемстваў. Пераклад правіл Баркэмпа на беларускую мову чытайце далей.
2. Вы пшыце пра БарКэмп у сваім блогу.
3. Калі мяркуеце, што ў Вас хопіць адвагі выступіць, Вам неабходна занесці сваё імя і тэму ў спіс прэзентацый.
4. Толькі тры словы пра сябе.
5. Як мага больш прэзентацый за адведзены час.
6. Ніякіх афіцыйных дакладаў, ніякіх разявак і турыстаў. Арганізатары не-канферэнцыі – самі ўдзельнікі!
7. Вашая прэзентацыя будзе доўжыцца столькі часу, колькі неабходна. Або датуль, пакуль Вас не перапыніць наступны паводле спісу выступоўца.
8. Калі Вы ўпершыню ўдзельнічаеце ў БарКэмпе, Вам НЕАБХОДНА выступіць. Ну добра, добра, гэта неабавязкова. Але хяцяб паспрабуйце знайсці кагосьці, з кім Вы маглі б выступіць разам. На скрайні выпадак – проста займіце актыўную пазіцыю і задавайце шмат пытанняў.





